PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5798
13 марта 2024

Пагроза падзення гранітнага парапета ў Віцебску

Гранітны парапет лесвіцы насупраць будынка Віцебскага гарвыканкама пачаў спаўзаць у Віцьбу. Паміж тратуарам і парапетам утварылася вялікая шчыліна. Прыступкі лесвіцы ўжо разышліся між сабой. Патрабуецца тэрміновы рамонт.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Гранітны парапет лесвіцы насупраць будынка Віцебскага гарвыканкама (па вуліцы Леніна, 32 у горадзе Віцебску) пачаў спаўзаць у Віцьбу. Паміж тратуарам і парапетам утварылася вялікая шчыліна. Прыступкі лесвіцы ўжо разышліся між сабой. На тратуары частка пліткі стала "дыбам". Гэта стварае ўжо зараз праблему для хады пешаходаў і буйныя рызыкі ў будучыні — напрыклад, пагрозы падзення парапету.

Фотаздымкі стану лесвіцы, тратуара і парапету прыкладваем да гэтага звароту.

Згодна з арт. 43 і арт. 41 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, забяспечваюць бяспеку дарожнага руху, а таксама фарміруюць і уносяць для зацвярджэння ў мясцовыя Саветы дэпутатаў рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўных праграм, якія прадугледжваюць фінансаванне за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў па пытаннях добраўпарадкавання адпаведнай тэрыторыі і дарожнага будаўніцтва.

П. 7. 3 Санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў «Гігіенічныя патрабаванні да ўтрыманню тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый», зацв. пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 01.11.2011 №110, замацаваў, што на тэрыторыі населенага пункта пешаходныя зоны павінны мець цвёрдае пакрыццё, і своечасова рамантавацца і абслугоўвацца.

Таксама адзначым, што п. 9 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, зацв. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2012 №1087, пастанавіў, што спецыялізаваныя арганізацыі па абслугоўванню вулічна-дарожнай сеткі ў межах зон абслугоўвання ажыццяўляюць у адпаведнасці з патрабаваннямі ТНПА мерапрыемствы па рамонце тратуараў і пешаходных шляхоў (тратуары, алеі, бульвары, пешаходныя вуліцы і плошчы, надземныя, наземныя і падземныя пешаходныя пераходы, лесвіцы, пешаходныя і веласіпедныя дарожкі).

На падставе вышэйсказанага, просім:

• правесці праверку фактаў нездавальняючага стану лесвіцы, тратуара і парапету, пазначаных ў звароце;

• вылучыць грашовыя сродкі на абслугоўванне і рамонт пазначаных ў звароце аб'ектаў пешаходнага руху;

• правесці ў максімальна сціслыя тэрміны іх абслугоўванне, а таксама рамонт у адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў;

• не дапускаць халатнасці пры абслугоўванні пешаходных шляхоў.

Пры разглядзе гэтага звароту просім:

• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты (п. 1 арт.18 Закона ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»);

• забяспечыць уважлівыя і адказныя адносіны да разгляду гэтага звароту; не дапускаць халатнасці, фармалізму і бюракратызму пры яго разглядзе (пп. 1.1 п.1 Дырэктывы ад 27.12.2006 № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва»).

Читать далее: