Не прыбраны ад снегу тратуары на 2-й Прыбярэжнай вуліцы ў горадзе Віцебску

получен
Адресат:
- Витебский горисполком
Текущий статус обращения:
- 2 ответа. Последний получен 12 февраля 2024. Читать ответ
У горадзе Віцебску на ўчастку дарогі ад ГЦ «Карона» да футравага камбіната (2-я Прыбярэжная вуліца) тратуары на працягу студзеня 2024 года амаль ні разу не прыбіраліся ад снегу. У выніку скарыстацца імі немагчыма. Усе пешаходы вымушаныя выходзіць на праезную частку і перамяшчацца па ёй, рызыкуючы трапіць пад колы аўтатранспарту.
Прыкладваем фотаздымак, зроблены 23 студзеня 2024 года.
Для мам з вазочкамі, інвалідаў-вазочнікаў і іншых маламабільных асоб такі стан тратуараў наогул ўяўляе блакуючую перашкоду для перамяшчэння.
Згодна з арт. 43 і арт. 41 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, забяспечваюць бяспеку дарожнага руху, а таксама фарміруюць і уносяць для зацвярджэння ў мясцовыя Саветы дэпутатаў рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўных праграм, якія прадугледжваюць фінансаванне за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў па пытаннях добраўпарадкавання адпаведнай тэрыторыі і дарожнага будаўніцтва.
П. 7. 3 Санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў «Гігіенічныя патрабаванні да ўтрыманню тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый», зацв. пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 01.11.2011 №110, замацаваў, што на тэрыторыі населенага пункта пешаходныя зоны павінны мець цвёрдае пакрыццё, і своечасова рамантавацца і абслугоўвацца.
Таксама адзначым, што п. 9 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, зацв. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2012 №1087, пастанавіў, што спецыялізаваныя арганізацыі па абслугоўванню вулічна-дарожнай сеткі ў межах зон абслугоўвання ажыццяўляюць у адпаведнасці з патрабаваннямі ТНПА мерапрыемствы па рамонце тратуараў і пешаходных шляхоў (тратуары, алеі, бульвары, пешаходныя вуліцы і плошчы, надземныя, наземныя і падземныя пешаходныя пераходы, лесвіцы, пешаходныя і веласіпедныя дарожкі).
На падставе вышэйсказанага, просім:
• правесці праверку фактаў нездавальняючага стану тратуараў, пазначаных ў звароце;
• вылучыць грашовыя сродкі на абслугоўванне пазначаных ў звароце тратуараў;
• правесці ў максімальна сціслыя тэрміны іх абслугоўванне;
• не дапускаць халатнасці пры абслугоўванні пешаходных шляхоў.
Пры разглядзе гэтага звароту просім:
• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты (п. 1 арт.18 Закона ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»);
• забяспечыць уважлівыя і адказныя адносіны да разгляду гэтага звароту; не дапускаць халатнасці, фармалізму і бюракратызму пры яго разглядзе (пп. 1.1 п.1 Дырэктывы ад 27.12.2006 № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва»).
Читать далее:
-
Не прыбіраюцца ад снегу пешаходныя дарожкі на вул. Фрадкіна ў Віцебску
-
Обжалование ответа о не изменении места экспозиции и времени презентации генплана с детальным планом аг. Острошицы
-
Тратуары на вул. Ленінградскай у горадзе Віцебску ў непрыдатным для эксплуатацыі стане
-
Дороги в Браславе нуждаются в ремонте
-
Почистить от снега велопешеходную дорожку возле Логойска
-
Огласить результаты исследования белорусской вакцины от КОВИД