PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5771
23 января 2024

Не прыбіраюцца ад снегу пешаходныя дарожкі на вул. Фрадкіна ў Віцебску

мерапрыемствы па прыбірання снегу на пешаходных дарожках. Падыйсці да самага прыпынку — справа няпростая, бо ўсё знаходзіцца ў снезе, які некалькі тыдняў назапашваўся і ўшчыльняўся. Просім прывесці дарожкі ў парадак.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

У горадзе Віцебску на скрыжаванні вул. М. Фрадкіна і 33-й Арміі, на прыпынку грамадскага транспарту «Вул. М. Фрадкіна» за ўвесь студзень 2024 года не былі заўважаны ні разу мерапрыемствы па прыбіранню снегу на пешаходных дарожках. Падыйсці да самага прыпынку — справа няпростая, бо ўсё знаходзіцца ў снезе, які некалькі тыдняў назапашваўся і ўшчыльняўся. Месцічамі апавяшчаліся арганізацыі, адказныя за гэты ўчастак, але за тры тыдні студзеня так нічога і не было зроблена.

Прыкладваем фотаздымкі, зробленыя 17 і 20 студзеня 2024 года.

Для мам з вазочкамі, інвалідаў-вазочнікаў і іншых маламабільных асоб такі стан пешаходных дарожак наогул ўяўляе блакуючую перашкоду для перамяшчэння.

Згодна з арт. 43 і арт. 41 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, забяспечваюць бяспеку дарожнага руху, а таксама фарміруюць і уносяць для зацвярджэння ў мясцовыя Саветы дэпутатаў рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўных праграм, якія прадугледжваюць фінансаванне за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў па пытаннях добраўпарадкавання адпаведнай тэрыторыі і дарожнага будаўніцтва.

П. 7. 3 Санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў «Гігіенічныя патрабаванні да ўтрыманню тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый», зацв. пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 01.11.2011 №110, замацаваў, што на тэрыторыі населенага пункта пешаходныя зоны павінны мець цвёрдае пакрыццё, і своечасова рамантавацца і абслугоўвацца.

Таксама адзначым, што п. 9 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, зацв. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2012 №1087, пастанавіў, што спецыялізаваныя арганізацыі па абслугоўванню вулічна-дарожнай сеткі ў межах зон абслугоўвання ажыццяўляюць у адпаведнасці з патрабаваннямі ТНПА мерапрыемствы па рамонце тратуараў і пешаходных шляхоў (тратуары, алеі, бульвары, пешаходныя вуліцы і плошчы, надземныя, наземныя і падземныя пешаходныя пераходы, лесвіцы, пешаходныя і веласіпедныя дарожкі).

На падставе вышэйсказанага, просім:

• правесці праверку фактаў нездавальняючага стану пешаходных дарожак і прыпынку грамадскага транспарту, пазначаных ў звароце;

• вылучыць грашовыя сродкі на абслугоўванне пазначаных ў звароце пешаходных дарожак і прыпынку;

• правесці ў максімальна сціслыя тэрміны іх абслугоўванне;

• не дапускаць халатнасці пры абслугоўванні пешаходных шляхоў.

Пры разглядзе гэтага звароту просім:

• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты (п. 1 арт.18 Закона ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»);

• забяспечыць уважлівыя і адказныя адносіны да разгляду гэтага звароту; не дапускаць халатнасці, фармалізму і бюракратызму пры яго разглядзе (пп. 1.1 п.1 Дырэктывы ад 27.12.2006 № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва»).

Читать далее: