PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5808
21 марта 2024

Небяспечны фасад дома па вул. Горкага, 41 у Віцебску

Ужо на працягу некалькі гадоў жыхара дома па вуліцы Горкага, 41 / 1 у горадзе Віцебку скардзяцца на тое, што з фасаду дома абвальваецца тынкоўка і кускі бетона. Гэта стварае небяспеку для людзей.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Ужо на працягу некалькі гадоў жыхара дома па вуліцы Горкага, 41 / 1 у горадзе Віцебку скардзяцца на тое, што з фасаду дома абвальваецца тынкоўка і кавалкі бетона.

Такія выпадкі пачашчаюцца у міжсезонне: восенню 2023 года адбылося падзенне куска бетона з балкона. У сярэдзіне сакавіка 2024 года вялізныя кавалкі тынкоўкі пападалі на тратуар і цудам не закранулі людзей, якія ішлі па тратуары.

Прыкладваем фотаздымак фасаду будынка па стане на 18 сакавіка 2024 года.

Згодна з арт. 43 і арт. 41 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, забяспечваюць бяспеку дарожнага руху, а таксама фарміруюць і уносяць для зацвярджэння ў мясцовыя Саветы дэпутатаў рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўных праграм, якія прадугледжваюць фінансаванне за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў па пытаннях добраўпарадкавання адпаведнай тэрыторыі і дарожнага будаўніцтва.

Таму просім:

• неадкладна правесці праверку фактаў нездавальняючага стану фасаду дома, пазначанага ў звароце;

• вылучыць грашовыя сродкі на абслугоўванне і рамонт небяспечных недахопаў фасаду гэтага дома;

• правесці ў максімальна сціслыя тэрміны абслугоўванне, а таксама рамонт у адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўна-прававых актаў;

• не дапускаць халатнасці пры абслугоўванні дома, а таксама пешаходных дарожак, якія ідуць уздоўж яго.

Пры разглядзе гэтага звароту просім:

• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты.

Читать далее: