PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5781
01 февраля 2024

Супраць будаўніцтва новага мікрараёну "Залаты"

Мы супраць таго, каб нашае гарадабудаўніцтва руйнавала традыцыйныя Старыя Гарады
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Каложская царква г. Гродна з'яўляецца адным з самых імаверных кандыдатаў на ўнясенне ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ад Беларусі — яна стаіць на цяперным месцы з 12 стагоддзя — яшчэ да часоў утварэння ВКЛ. Гэтая царква з'яўляецца ўнікальным помнікам архітэктуры Беларусі не толькі мясцовага ці абласнога значэння, але і нацыянальнага. Каля гэтай царквы збіраюцца пабудаваць новы жылы масіў — ён разлічваецца на 6 тысяч чалавек. Вышыня тамтэйшых будынкаў будзе складаць ажно да 19 паверхаў. Наколькі мэтазгодна будаваць такі мікрараён?

Першае. Гарады 21 стагоддзя заўжды задумваюцца камфортнымі для ўсяго насельніцтва. Ці лагічна тады даваць доступ для 6 тысяч чалавек бачыць Стары Горад са свайго акна, але прытым перашкаджаць усім астатнім 350 тысячам гродзенцам, якія хочуць насалодзіцца старой архітэктурай гораду? Гэта нерацыянальны паход да ўрбаністыкі.

Другое. Каля Каложскай царквы зараз знаходзіцца цудоўны парк з выхадам на Нёман. У гэтым самым парку стаяць памятны камень Давыду Гарадзенскаму і памятны знак "Пагоня на Грунвальд". Гэтыя помнікі культуры захоўваюць памяць пра бітву пад Грунвальдам — бітву, якую ў свой час ведала ўся Еўропа. Дзякуючы вялікакняскім ваярам, нашыя продкі фактычна адваявалі нам незалежнасць. Мы павінны захоўваць памяць пра нашыя перамогі. Перанос знака выглядае сумнеўнай ініцыятывай, а каменняў старажытных у нас увогуле засталося не так ужо і шмат — пры транспартыроўцы ён можа проста страціць сваё аблічча.

Трэцяе. Гродна спрадвеку — еўрапейскі горад. Тое, што ён еўрапейскі, немагчыма ігнараваць. Сучасная архітэктура Еўропы, асабліва ў цэнтрах Старых Гарадоў (калі там нават нешта і будуюць) з'яўляецца істотна адрознай ад прапанаванага варыянту.

Чацвёртае. З турыстычнага пункту гледжання — у Гродна шмат хто ездзіць менавіта з-за яго гістарычнага аблічча, захаванага Старога Гораду, каб пабачыць еўрапейскую архітэктуру. Гэта — адзін са шляхоў гэта ўсё разбурыць. У даўгасрокавай і сярэднесрокавай перспектывах гэта будзе бескарысна мясцовым уладам.

Падсумоўваючы гэта ўсё, запытваем:

Не ўзводзіць мікрараён "Залаты" або абмежаваць яго ўзвядзенне будынкамі да шасці паверхаў

Читать далее: