PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2091
03 января 2019

Ордэн Францыска Скарыны за прапаганду беларускага дойлідства!

Узнагародзіць брытанскага архітэктара Цзывая Со Ордэнам Францыска Скарыны за прапаганду культурнай спадчыны беларускага народа.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Просім узнагародзіць брытанскага архітэктара Цзывая Со (Tszwai So) Ордэнам Францыска Скарыны за прапаганду культурнай спадчыны беларускага народа.

Цзывай Со атрымаў міжнароднае прызнанне за праект Беларускай царквы ў Лондане, выкананы па заказе Святога Прастола. Будаўніцтва было завершана ў 2017 годзе. Беларускі храм стаў першай драўлянай царквой, пабудаванай у Лондане пасля пасля Вялікага пажару 1666 г. Пабудаваная ў год трыццатай гадавіны Чарнобыльскай катастрофы Царква Святога Кірылы Тураўскага і Усіх Святых Апекуноў Беларускага Народа была прысвечана ахвярам трагедыі.

Царква атрымала мноства брытанскіх архітэктурных узнагарод і шырокае прызнанне з боку прафесійнай супольнасці, у тым ліку Каралеўскай акадэміі мастацтваў, і намінавана на Прэмію Еўрапейскага Саюза імя Міса ван дэр Роэ.

У архітэктуры храма выкарыстаны пазнавальныя формы і матывы традыцыйнага беларускага дойлідства, якое Цзывай Со адмыслова вывучаў. Такім чынам, архітэктар здолеў вывесці беларускую архітэктурную спадчыну на міжнародную сцэну, даказаўшы яе высокую мастацкую якасць і прывабнасць, паказаўшы, у тым ліку і самім беларусам, што яна можа служаць годнай асновай для сучаснага царкоўнага будаўніцтва, у той час, калі ў краіне пануе сляпое перайманне элементаў «мураўёвак» і нехарактэрных формаў драўляных і мураваных храмаў поўначы Расіі, а аўтэнтычныя драўляныя храмы (якімі і натхняўся Цзывай Со) даводзяцца да «кананічнага» выгляду. Узнагароджанне Цзывая Со Ордэнам Францыска Скарыны дало б добры арыентыр для беларускіх архітэктараў і царкоўных іерархаў звярнуцца да ўласнай спадчыны і не цурацца яе.

Читать далее: