Не антырэстаўрацыі цэркваў!
получен
Адресаты:
- Министерство культуры Республики Беларусь
- Генеральная прокуратура Республики Беларусь
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 18 июня 2018. Читать ответ
Пасля актывізацыі рэлігійнага жыцця ў 1990-х гг. у Беларусі набыла масавы характар перабудова праваслаўных храмаў. Яна характарызуецца мэтанакіраваным насаджэннем пазалочаных купалоў-цыбулін, змяненнем аўтэнтычнага выгляду асобных архітэктурных элементаў (у тым ліку помнікаў беларускага кавальства), выкарыстаннем недапушчальных пры рэстаўрацыі будаўнічых матэрыялаў і мэтодык. З 2010-х гг. антырэстаўрацыйная актыўнасць Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхата набыла беспрэцэдэнтныя маштабы, якую параўноўваюць з дзейнасцю Мураўёўва-вешальніка ў справе русіфікацыі Паўночна-Заходняга края, а сама з'ява ў шырокіх колах свядомага насельніцтва атрымала назву "антырэстаўрацыя Маскоўскага патрыярхата".
Найбольш пацярпелі ад гэтай дзейнасці РПЦ помнікі беларускай архітэктуры (ніжэй прыведзены статус, назва і месцазнаходжанне царквы, апісанне змяненняў):
* 1. Успенскі сабор (Жыровіцы). Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі з іканастаса знялі дэкаратыўныя элементы (херувімаў, ракавіны, гірлянды, арнамент у выглядзе вінаграднай лазы і лістоў аканта). Дэкаратыўную вазу, якая завяршала іканастас, замянілі на васьміканцовы крыж. У 2009 годзе сем абразоў, знятых з іканастаса, перадалі ў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. Замест іх паставілі новыя абаразы, стылізаваныя пад расійскую школу іканапісу.
* 2. Свята-Троіцкая царква (Бездзеж). Помнік архітэктуры драўлянага барока. Званіца цалкам перабудавана ў псеўдарускім стылі. Купалы-банькі заменены на пазалочаныя купалы іншай формы.
* 2. Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Опаль). Помнік архітэктуры драўлянага барока. У выніку рэканструкцыі замест купала-бані з каваным чатырохканцовым крыжам над царквой паставілі цыбуліну з васьміканцовым крыжам. Вертыкальную шалёўку сценаў замянілі на гарызантальную з сайдынгу. Перад царквой збудавалі званіцу, якая не адпавядае архітэктурнаму абліччу помніка.
* 2. Свята-Георгіеўская царква (Валавель). Помнік архітэктуры драўлянага барока. У выніку рэканструкцыі барочныя купалы-бані замянілі на цыбуліны на круглых барабанах, вертыкальную шалёўку змянілі на гарызантальную, пад якой схаваліся вокны на вежах.
* 2. Свята-Ільінская царква (Велямічы). Помнік архітэктуры драўлянага барока. У выніку рэканструкцыі барочныя купалы-бані замянілі на цыбуліны, каваныя чатырохканцовыя крыжы — на васьміканцовыя.
* 2. Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Войская). Помнік архітэктуры драўлянага барока. У выніку рэканструкцыі барочныя купалы-бані замянілі на цыбуліны, каваныя чатырохканцовыя крыжы — на васьміканцовыя.
* 2. Свята-Мікіцкая царква (Здзітава). Помнік архітэктуры драўлянага барока. У выніку рэканструкцыі замест аўтэнтычнага купала-бані спярша паставілі бляшаны купал-цыбуліну, пазней — залатую цыбуліну з васьміканцовым крыжам.
* 2. Свята-Мікалаеўская царква (Мурыны Малыя). Помнік архітэктуры драўлянага барока. У выніку рэканструкцыі царкву цалкам разабралі.
* 2. былы Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Малыя Шчытнікі). Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі над франтонам касцёла надбудавалі тры купалы-цыбуліны, сцены перафарбалі ў неўласцівы помніку блакітны колер, чырвоную керамічную дахоўку замянілі на карычневую металічную.
* 2. Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (Новы Свержань). Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі над царквой паставілі пазалочаную цыбуліну.
* 2. Свята-Пакроўская царква (Покры). Помнік архітэктуры драўлянага барока. У выніку рэканструкцыі купал-баню замянілі на купал-цыбуліну, таксама над дахам паставілі чатыры невялікія купалы-цыбуліны.
* 2. Троіцкая царква (Слонім). Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі новы(!) купал складанай цыбулепадобнай формы, пафарбаваны ў цёмна-зялёны колер, вяртанне якога было абгрунтавана фотаздымкамі пачатку XX ст., замянілі на вялізныя пазалочаныя цыбуліны. Таксама ў алтары былога касцёла знішчылі дэкаратыўную ляпніну.
* 2. Свята-Міхайлаўская царква (Слуцк). Помнік архітэктуры драўлянага барока. Пакрыццё купалаў заменена на пазалочаную бляху, галоўкі заменены на іншыя, завершаныя пазалочанымі цыбулінамі. На верхніх ярусах ліштвы аформлены неўласцівым для помніка дэкорам.
*2. Свята-Пакроўская царква (Талачын). Помнік архітэктуры віленскага барока. У выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на пазалочаныя цыбуліны, а аўтэнтычныя чатырохканцовыя крыжы замянілі на васьміканцовыя, якія не адпавядаюць сваімі памерамі габарытам помніка.
* 2. Свята-Міхайлаўская царква (Чэрск). Помнік архітэктуры драўлянага барока. У выніку рэканструкцыі замест купалоў-баняў паставілі купалы-цыбуліны, а каваныя чатырохканцовыя крыжы замянілі на васьміканцовыя.
* 2. Спаса-Праабражэнская царква (Шумакі). Помнік архітэктуры готыкі і рэнесансу. У выніку рэканструкцыі над царквой паставілі купал-цыбуліну, перабудавалі франтон.
* 2. Сабор Аляксандра Неўскага (Кобрын). Шатровыя завяршэнні заменены на новыя іншай вышыні з пазалочанымі цыбулінамі. Трохвугольныя завяршэнні сцен вежаў зменены на лучковыя.
* 3. былы Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Астроўна). Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі знішчылі частку будынка — франтон і частку вежы. Над дахам надбудавалі два купалы з пазалочынам пакрыццем, якія не адпавядаюць гістарычнамі выгляду помніка.
* 3. Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Вербавічы). Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі над царквой паставілі вялізны купал-цыбуліну.
* 3. Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Гошчава). Помнік архітэктуры драўлянага класіцызму. У выніку рэканструкцыі замест нізкіх шатроў над вежамі паставілі купалы-цыбуліны. Будынак атынкавалі і прыбудавалі да яго аб’ём з сілікатных блокаў і купалам-цыбулінай.
* 3. Спаса-Увазнясенская царква (Капыль). Галоўка заменена на барабан з пазалочаным купалам цыбулінам, часткова зменена форма даха.
Без статусу:
* Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Асіповічы). Помнік архітэктуры класіцызму (1827). У выніку рэканструкцыі (2009—2010) над царквой паставілі купалы-цыбуліны з высокімі шатрамі і какошнікамі.
* Царква прападобнай Марфы (Гродна). Помнік архітэктуры класіцызму (1848). У выніку рэканструкцыі выгляд царквы змяніўся да непазнавальнасці, над ёй збудавалі вялізны пазалочаны купал.
* Свята-Ільінская царква (Ілья). Помнік архітэктуры драўлянага класіцызму. У выніку рэканструкцыі над дахам з'явіўся шацёр з какошнікамі, а на франтоне — вялізны профіль купала-цыбуліны.
* Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Пацавічы). Помнік архітэктуры драўлянага класіцызму (1867). У выніку рэканструкцыі аўтэнтычныя купалы замянілі на пазалочаныя цыбуліны.
* Свята-Духаўская царква (Рэчкі). Помнік архітэктуры драўлянага класіцызму (XIX ст.). У 1990-я гады будынак абклалі цэглай, потым — замянілі страху і надбудавалі вежу-званіцу з пазалочанымі купаламі-цыбулінамі. Помнік фактычна страціў сваю гістарычна-культурную каштоўнасць. У 2017 годзе царква згарэла.
* Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Станіслава (Сёмкаў Гарадок). Помнік архітэктуры барока (1791). У выніку рэканструкцыі цалкам знішчылі фігурны франтон і дэкаратыўнае аздабленне сценаў. Над касцёлам паставілі вялізны пазалочаны купал.
* Царква ў Альберціне (Слонім). Помнік архітэктуры мадэрну (1936). У выніку рэканструкцыі над царквой паставілі вялізны купал-цыбуліну.
* Свята-Петрапаўлаўская царква (Трабы). Помнік архітэктуры драўлянага барока (1784). У выніку рэканструкцыі галоўкі з каванымі крыжамі заменены на пазалочаныя цыбуліны. Пастаўлены шклопакеты. Сцены царквы і званіцы цалкам ашаляваны гарызантальнай шалёўкай, пад якой схавалася круглае акенца ў тымпане. Частка вокнаў званіцы забіты, у іншых зменена форма на прамавугольную.
(1 катэгорыя - унікальныя мастацкія, эстэтычныя і дакументальныя аб'екты міжнароднага значэння;
2 катэгорыя - аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння;
3 катэгорыя - гісторыка-культурныя каштоўнасці рэгіянальнага значэння.)
Спіс няпоўны, паколькі РПЦ валодае вялікай колькасцю аб'ектаў, і прааналізаваць змяненні на ўсіх іх даволі складана, але, відавочна, што з'ява мае сістэматычны характар.
Беручы пад увагу ўсё вышэй напісанае, мы выступаем за спыненне знішчэння аўтэнтычнай беларускай архітэктуры і насаджэння чужародных элементаў. Патрабуем правесці расследаванне і патлумачыць, як у прававой дзяржаве беспакарана можа змяняцца аблічча помнікаў рэспубліканскага значэння, хто за гэтым стаіць, ці робіцца гэта з дазволу Мінкультуры, і калі так, на якой падставе такія дазволы былі дадзены. Высвятліць, ці не з'яўляецца падобная дзейнасць РПЦ мэтанакіраванай на знішчэнне культурных асаблівасцей Беларусі; чаму ніводны прадстаўнік не быў прыцягнуты да адказнасці, а скажоным помнікам не вернуты гістарычны выгляд (то бок, ці мае месца "крышаванне"). Асобна да Мінкультуры - распрацаваць публічную сістэму ўліку і нагляду за станам усіх старых будынкаў у краіне, а не толькі тых, што ўзятыя пад ахову (хоць і гэта чамусьці не перашкаджае іх знішчаць). Але галоўнае патрабаванне — вярнуць помнікам аўтэнтычнае аблічча за кошт сродкаў тых, хто вінаваты ў іх перабудове.
Читать далее:
-
Киноцентр в Каменной горке - здесь и сейчас!
-
Ввести мораторий на весеннюю охоту на птиц!
-
Требуем организовать отдельную стоянку для техники клиентов и сотрудников Гродненской табачной фабрики
-
Озеро на тротуарной дорожке по ул. Ротмистрова, 8
-
Пешеходным тротуаром у д.40 по ул.Неманской невозможно пользоваться
-
Жалоба на ответ Скалабана (ответ дан не полный, отписка)