PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1308
16 января 2018

Вярнуць гістарычную памяць вуліцам горада Горкі!

Усталяваць побач з сучаснымі назвамі вуліц шыльды з іх гістарычнымі назвамі
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Мы, грамадзяне Беларусі, звяртаемся з прапановай вярнуць гістарычную памяць вуліцам горада Горкі.

Горкі ўпершыню згадваюцца ў 1544-м годзе. У той даўні час назвы вуліц супадалі з назвамі гарадоў, да якіх яны вялі. Паводле гэтага правілу, першыя вуліцы Горак атрымалі назвы: Аршанская, Магілёўская, Смаленская, Мсціслаўская.

Кожная з горацкіх вуліцаў мае сваю гісторыю:

• Адной з першы вуліц Горак была Мсціслаўская (цяпер Савецкая).

• На часткова заселеным ўзгорку пачалі ўзнікаць новыя вуліцы. Паралельна Аршанскай (цяпер вул. Якубоўскага) прайшла Малая Аршанская (вул. Куйбышава), а Аршанскую перайменавалі ў Вялікую Аршанскую, якая насіла гэтую назву доўгія гады і была пераназваная толькі ў савецкі час.

• Вуліца Інстытуцкая вяла да тэрыторыю навучальных установаў і толькі ў 1981 годзе была перайменаваная ў вуліцу Сурганава.

• Вуліца Бруцэра-Ярафееўская мела назву Смаленскай, бо з яе пачыналася дарога, што вяла ў бок Смаленску.

• На вуліцы Сталярнай (цяпер вул. Крупскай) у стары час жылі рамеснікі, спецыялісты па сталярнай справе, якія мелі "залатыя рукі".

• Салдацкая Слабодка стала вуліцай Сацыялістычнай.

• Бліжэй да рэчкі Паросіца, размясцілася Гарыстая вуліца (цяпер вул. Кашавога). Яе назва апраўдана: вялікія яры, стромкія схілы, абрывы да рэчкі, і амаль поўная адсутнасць зручных ворных зямляў.

• Вуліца Школьная ў цяперашні час усяго толькі завулак Якубоўскага.

Лічым, што вельмі важна папулярызаваць гісторыю горада, паказваць рознымі спосабамі яго шматвяковае жыццё. Сёння неабходныя канкрэтныя крокі па вяртанні Горкам свойго гістарычнага аблічча. У гэтай сувязі прапануем размяшчаць на вуліцах горада шыльды з іх гістарычнымі назвамі. Хочам адзначыць, што падобная практыка існуе ў шэрагу еўрапейскіх гарадоў, а таксама нядаўна была ўжытая ў розных гарадах нашай краіны, такіх як Мінск, Гродна, Ваўкавыск, Мір, Баранавічы, Клецк, Магілёў, г.п. Халапенічы.

На падствае вышэйзгаданага з мэтай вярнуць гістарычную памяць вуліцам горада Горкі

ПРОСІМ:

1. Усталяваць побач з сучаснымі назвамі вуліц шыльды з іх гістарычнымі назвамі. 

Читать далее: