PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5868
11 июня 2024

У аварыйным стане дарога ў канцы вуліцы 39-й Арміі г. Віцебска

Дарожнае пакрыццё ў Віцебску ў канцы вуліцы 39-й Арміі (ад скрыжавання з 2-м Кастрычніцкім завулкам да Загорскіх могілак) знаходзіцца ўжо працяглы час ў непрыдатным эксплуатацыйным стане. Просім неадкладна правесці рамонт.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Дарожнае пакрыццё ў Віцебску ў канцы вуліцы 39-й Арміі (ад скрыжавання з 2-м Кастрычніцкім завулкам да Загорскіх могілак) знаходзіцца ўжо працяглы час ў непрыдатным эксплуатацыйным стане, які не адпавядае патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

Так, дарожнае пакрыццё на гэтым участку мае наступныя дэфекты:

• уся дарога пакрыта буйнымі выбоінамі і глыбокімі ямамі;

• як следства — на працягу ўсёй вуліцы можна назіраць вялікую колькасць лужын;

• перамяшчацца на аўтамабілі па такой дарозе магчыма толькі на самай мінімальнай хуткасці.

Фотаздымкі стану розных участкаў гэтай дарогі, якія былі зроблены ў красавіку, траўні і чэрвені гэтага года, прыкладваем да гэтага звароту.

Месцічамі, аўтарамі гэтага зварота, неаднаразова паведамлялася дарожным службам пра стан гэтага ўчастку. У чэрвені 2023 года былі пададзены некалькі скаргаў. Яны былі выкананыя, але рамонт быў праведзены самым мінімальным чынам.

У гэтым годзе былі пададзеныя ўжо 5 скаргаў на стан дарогі, якія на сёння знаходзяцца ў стане "пратэрмінаваная".

Іх ідэнтыфікатары ў сістэме партала «Мая Рэспубліка»:

593.5.050424;593.6.050424;593.3.280524;593.11.030624;593.9.110624.

Разам з тым, паводле дадатка Б СТБ 1291-2016 «Дарогі аўтамабільныя і вуліцы. Патрабаванні да эксплуатацыйнага стану, дапушчальнага па ўмовах забеспячэння бяспекі дарожнага руху», зацв. і ўв. у дзеянне пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 14.12.2016 № 89, выбоіны — гэта мясцовыя разбурэнні дарожнага пакрыцця, у тым ліку ўмацаваных абочын, якія маюць выгляд паглыбленняў рознай канфігурацыі з рэзка акрэсленымі бакамі, якія ўтварыліся за кошт разбурэння матэрыялу пакрыцця або прасадкі землянога палатна.

Адзначым, што СТБ 1291-2016 устанаўлівае гранічна дапушчальныя велічыні дэфектаў пакрыцця праезнай часткі аўтамабільных дарог. На нашу думку, дарожнае пакрыццё на гэтай дарозе не адпавядае ўстаноўленым вышэй нормам і месцамі знаходзіцца ўжо ў аварыйным стане.

Аўтарамі гэтага звароту неаднойчы назіраліся выпадкі псуты аўтатранспарту пры перамяшчэнні па дарозе. Былі выпадкі і заезду на абочыны з-за спробы аб'ехаць вялізныя выбоіны. Такая сітуацыя вельмі небяспечная.

Згодна з арт. 43 і арт. 41 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, забяспечваюць бяспеку дарожнага руху, а таксама фарміруюць і уносяць для зацвярджэння ў мясцовыя Саветы дэпутатаў рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўных праграм, якія прадугледжваюць фінансаванне за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў па пытаннях добраўпарадкавання адпаведнай тэрыторыі і дарожнага будаўніцтва.

У сваю чаргу, арт. 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 05.01.2008 № 313-З «Аб дарожным руху» ўстанавіў, што мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў галіне дарожнага руху выяўляюць у межах сваёй кампетэнцыі прычыны і ўмовы, якія садзейнічаюць парушэнню Правілаў дарожнага руху і (або) учыненні дарожна-транспартных здарэнняў, і прымаюць своечасовыя меры па іх устараненню.

У адпаведнасці з пп.5.1. п.5 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, зацверджаных пастановай Саўміна ад 28.11.2012 №1087, добраўпарадкаванне і эксплуатацыя тэрыторыі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў, у мэтах прывядзення тэрыторыі ў стан, прыдатны для эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў, інжынерных і транспартных камунікацый, стварэння спрыяльных умоў жыццядзейнасці насельніцтва, і ўключаюць у сябе будаўніцтва ў адпаведнасці з зацверджанай ва ўстаноўленым парадку праектнай дакументацыяй і эксплуатацыю пешаходных шляхоў (тратуары, пешаходныя вуліцы, надземныя, наземныя і падземныя пешаходныя пераходы, лесвіцы, пешаходныя і веласіпедныя дарожкі).

На падставе вышэйсказанага, патрабуем:

• правесці праверку фактаў нездавальняючага стану дарожнага пакрыцця дарогі ў канцы вуліцы 39-й Арміі (ад скрыжавання з 2-м Кастрычніцкім завулкам да Загорскіх могілак) ;

• прыняць меры па неадкладным капітальным рамонце ўказанага ў звароце ўчастка дарожнага пакрыцця;

• пазначыць дакладныя тэрміны, калі будуць пачаты і выкананы неабходныя рамонтныя работы.

Пры разглядзе гэтага звароту просім:

• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты.

Читать далее: