Лесвіца ў цэнтры горада ў аварыйным стане
получен
Адресат:
- Витебский горисполком
Текущий статус обращения:
- 2 ответа. Последний получен 16 мая. Читать ответ
Ужо больш за паўгады месцічы Віцебска назіраюць, як разыходзяцца прыступкі лесвіцы ў двары дома па вул. Гогаля, 14.
Гэта цэнтр горада, тут часта ходзяць людзі, непадалёку адбываюцца масавыя мерапрыемствы, а стан лесвіцы выглядае як аварыйны. Ёсць небяспека сыхода прыступак і траўмавання пешаходаў. Некаторыя пліткі згубілі сваю цэласнасць.
Фотаздымкі стану лесвіцы прыкладваем да звароту. Па іх бачна, што ў некаторых месцах лесвіцы адыходзяць цэлыя лесвічныя шэрагі.Згодна з арт. 41 і арт. 43 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 №108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі арганізуюць працу па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў.
У адпаведнасці з п.9 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў (зацв. пастановай Саўміна ад 28.11.2012 №1087) спецыялізаваныя арганізацыі па ўтрыманні вулічна-дарожнай сеткі ў межах абслугоўвання ажыццяўляюць у адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў мерапрыемства па змесце (эксплуатацыі) і рамонце пешаходных шляхоў, у тым ліку лесвіц.
Улічваючы вышэйпададзенае, патрабуем:
• правесці праверку фактаў нездавальняючага стану пазначанай лесвіцы;
• вылучыць грашовыя сродкі на рамонт гэтай лесвіцы;
• зрабіць у максімальна сціснутыя тэрміны рамонт у адпаведнасці з Патрабаваннямі нарматыўных (а таксама тэхнічных) нарматыўных прававых актаў.
Пры разглядзе гэтага звароту патрабуем:
• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты.
Читать далее:
-
Скамейки для подростков
-
«Витебские вести» допустили распространение недостоверной информации
-
Разбураная дарога ў двары дома па пр. Будаўнікоў 24 корпус 1 у г. Віцебску
-
Мадэрнізацыя сеткі абаненцкага доступу
-
Рамонт дарогі ад дзіцячага садку №15 да падстанцыі хуткай дапамогі ў горадзе Віцебску
-
Рамонт дарогі на вуліцы 4-й Заводскай ў Воршы